Адпачынак на вадзе
Спякотнае надвор’е дыктуе сваю моду на наведванне пляжаў і іншых месцаў адпачынку з абавязковай наяўнасцю вады як атрыбуту купальнага сезону, адкрыццё якога прайшло, умоўна кажучы, са з’яўленнем першых гарачых летніх дзён.
У Гродна і раёне ўсе вадаёмы прыдатныя для купання. А іх не так і мала: непасрэдна сам Нёман, возера Юбілейнае, якое лічыцца галоўным пляжам горада, таксама азёры ў Парэччы, Верцялішках, Каробчыцах, Азёрах і іншыя больш ці менш прыдатныя для купання.
Пры такім адпачынку пажадана ведаць правілы бяспекі для тых, хто знаходзіцца на вадзе і адпачывае на беразе. Лічбы гавораць самі за сябе: з пачатку года ў Гродзенскай вобласці загінулі на вадзе 18 чалавек, з якіх 13 былі ў нецвярозым стане…