Дарога жыцця для выпускнікоў

Традыцыйны бал выпускнікоў прайшоў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Запрашэнні атрымалі больш за 2 тысячы хлопцаў і дзяўчат, якія ў гэтым годзе паспяхова скончылі навучанне і адзначыліся ў самых розных галінах: ад навукі і творчасці да спорту.

Будучае перад кожным з іх самае рознае. Адны працягнуць навучанне ў магістратуры, каб затым паступіць у аспірантуру, другія паедуць па размеркаванні ў самыя розныя закуткі нашай вобласці, а магчыма і застануцца ў родным горадзе. Ёсць і такія, якія будуць шукаць сабе працу самі, без дапамогі дзяржавы, бо добра разумеюць, што пражыць на заробак маладога спецыяліста ў нашай краіне практычна немагчыма.

Хочацца пажадаць ім правільнага выбару далейшага шляху і здароўя, без якога вельмі цяжка дасягнуць сваёй мары і дайсці да той самай зоркі, якая яшчэ не так даўно выглядала недасягальна-далёкай і мроілася ў самых патаемных моладзевых снах.

Опубликовано 29 Июнь 2010 в 14:00. Рубрика: Мероприятия и праздники.

 

Ваш отзыв