Свежы погляд на гісторыю: Раман Дайнекі “Назаві сына Канстанцінам”
Апошні раман Леаніда Дайнекі “Назаві сына Канстанцінам” уражвае цікавай формай падачы матэрыяла, калі дзеянне адначасова адбываецца ў некалькіх часавых прасторах: эпоха Канстанціна Вялікага (ІV стагоддзе), пачатак і сярэдзіна ХV стагоддзя, пачатак ХVІ стагоддзя. Адлюстраванне падзейнасці ў яе шматлікіх зносінах з пазачасавасцю адцягвае на другі план характарыстыку непасрэдна дзейных асоб, дзякуючы якім увага чытача сканцэнтравана на прыгожым і маляўнічым апісанні побыту таго часу. Читать дальше

